Электронная книгарня

Все книги издательства Электронная книгарня


    Беларускія народныя казкі

    Сборник

    Гэта другая аўдыёкніга беларускіх народных казак у выкананні слыннага беларускага актора Віктара Манаева. Перашая выйшла ў 2005 годзе і зараз лічыцца адной з лепшых беларускіх гукавых кніг. Дызайн вокладкі сэрыі зрабіў выдатны беларускі дызайнер Уладзімір Цэслер. Непаўторнае выкананне казак Віктарам Манаевым дапоўненнае шумавымі эфектамі, аздоблена музыкай. Аўдыёкніга будзе цікавай не толькі дзецям, але і дарослым.

    Ціхая плынь

    Максім Гарэцкі

    Аповесць «Ціхая плынь» Максім Гарэцкі пісаў на працягу трынаццаці гадоў. Расказваючы пра свайго героя, апісваючы яго кароткае жыццё, пісьменнік адкрывае духоўныя скарбы беларускага народа, адметныя народныя характары, сціплыя, прасякнутыя дабрынёй і вераю ў яе. Аповесць уваходзіць у залаты фонд беларускай літаратуры.

    Шлях дробнай сволачы

    Ева Вежнавец

    Кнігу склалі апавяданні і аповесці Евы Вежнавец.

    Апошняя кніга пана А

    Ольгерд Бахаревич

    «Я зайздрошчу дзецям. Ім дазволена верыць у казкі, а нам не. Больш за ўсё на свеце дарослыя любяць казкі, але людзям сорамна ў гэтым прызнацца», – кажа герой новай кнігі Бахарэвіча. Каб сплаціць доўг крэдытору, пісьменнік-даўжнік піша казкі – і цэлы месяц кожны вечар чытае іх бессаромным дарослым. З кожным днём казачны свет апавядальніка робіцца ўсё больш рэальным, а рэальнасць, у якой адбываецца дзея, пачынае ўсё больш ператварацца ў казку – так што ўрэшце мяжа між фантазіяй і явай канчаткова сціраецца. Бахарэвіч у «Апошняй кнізе пана А.» зноў расчыняе дзверы ў свой мастацкі свет: так падманліва знаёмы нам з навакольнай штодзённасці і так дзівосна нерэальны, трывожны, чароўны і страшны.

    Наследник Вселенной. Часть первая. Земля

    Дмитрий Матевич

    2039-й. Вот уже два года город медленно умирает на глазах молодого человека. По улицам в поисках пищи бродят стаи диких собак, некогда верно служившие своим хозяевам, а также сами люди, непроизвольно превращающиеся в животных, которыми движут природные инстинкты. А с наступлением ночи город переходит во власть кровожадных хищников, жаждущих только одного – вкусить плоти. Все это – последствия падения на Землю метеорита, который и изменил привычный уклад жизни. Лишь немногим удается сохранить в себе человечность, и в их числе – наш герой. Он живет размеренной жизнью, пока не встречает незнакомку, резко вторгнувшуюся на его территорию. Эта встреча приводит к тому, что они вместе отправляются на другой конец города. Захватив с собой целеустремленность, смелость и решимость, герои попадают в удивительное и в то же время опасное приключение. И лишь оставаясь человеком, можно преодолеть эти трудности и достичь намеченной цели.

    Гомер и Ева

    Елена Васильева

    Если влить под веко две капли DV, можно посмотреть на мир глазами другого человека. DV – самый верный способ выразить невыразимое. DV вызывает привыкание. В Mаленькой империи DV под запретом. Вы держите в руках контрабандный пузырек…

    Багуслаў Радзівіл. Нямецкі прынц з Вялікага Княства Літоўскага

    Ирина Даневская

    «Багуслаў Радзівіл. Нямецкі прынц» – гістарычны раман вядомай украінскай пісьменніцы Ірыны Данеўскай, прысвечаны юнацтву і маладым гадам знакамітага прадстаўніка магутнага магнацкага роду з Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Аўтар, абапіраючыся на дакументы эпохі, стварае шырокае палатно бурлівага жыцця Багуслава Радзівіла. Ён увайшоў у гісторыю не толькі як таленавіты палітык і дыпламат, але і праславіўся подзвігамі на амурным полі, скарыўшы сэрца не адной прыгажуні. Для шырокага кола чытачоў.

    Песня пра Цімура. Carmen de statura feritate ac venatione Timuris

    Андрэй Адамовіч

    Героі сядзяць у Варшаве, да іх прыязджае капітан Капейкін, каб па загадзе генерала КДБ з засакрэчаным прозвішчам адшукаць беларускага паэта Цімура Хоміча.

    Праведная галеча

    Франс Эмиль Силланпяя

    Франс Эміль Сіланпя – адзіны фінскі пісьменнік-лаўрэат Нобелеўскай прэміі (1939). За мяжой сваёй краіны ён стаў вядомы пасля публікацыі рамана «Праведная галеча». У творы па-мастацку дасканала ўвасоблена крывая лёсу селяніна-фіна Юхі Тойвалы – ад нараджэння ў нястачы ў 1857 годзе да ўдзелу ў лавіне падзей «чырвонай эпохі». «Праведная галеча» – гэта малюнак акалічнасцей шасцідзесяці насычаных зменамі і здарэннямі гадоў гісторыі маленькага «ядлаўцовага» народа на фоне напоўненай штодзённымі клопатамі, турботамі і гнятлівай аднастайнасцю плыні быцця асобнага «маленькага чалавека».

    Дні без лета

    Андрей Латыголец

    Дэбютны раман Андрэя Латыгольца – сапраўдная беларуская road story.