Нічые (зборнік). Андрэй Федарэнка

Читать онлайн.



Скачать книгу

імкліваю хваляю, змываючы на шляху любое супраціўленне, дакацілася да Мінска і, раскалоўшы магутным ударам славутую 27ю Омскую стралковую дывізію, за некалькі гадзін заняло горад і тады толькі спынілася, не ведаючы ні што рабіць з гэтай велізарнай захопленай тэрыторыяй, ні з трафеямі, ні з масаю палонных (так, IV армія і 3ці конны корпус былі проста падараваны немцам – «інтэрніраваныя германскімі ўладамі», як напісана ў савецкіх кніжках па гісторыі), спынілася, а на наступны дзень, акурат 14 лістапада, быццам тая ж хваля, што пакрысе страціла сваю раз’ятраную сілу, пачало сплывацьадкатвацца назад, гатовае, аднак, у любы момант спыніцца ізноў – як толькі атрымаюцца належныя звесткі з Рыгі, дзе («цёмных дарог махляры») Іофе з Мануільскім ад Савецкай Расіі і Украіны і Домбскі ад Польшчы каляровымі алоўкамі дзялілі мапу Ўсходняй Еўропы, крамсаючы імі, бы скальпелямі, жывое цела краіны – краіны, прадстаўнікоў якой: ні Ластоўскага ад «незалежніцкага» ўрада Беларускай Народнай Рэспублікі, ні ТарэшчанкуЦярэшчанку ад паланафільскай Найвышэйшай Рады, ні Адамовіча з Алексюком ад балаховічаўскага Беларускага Палітычнага Камітэта, ні Чарвякова ад бальшавіцкага Беларускага Рэвалюцыйнага Камітэта Сацыялістычнай Савецкай Беларускай Рэспублікі, ні МіцкявічусаКапсукаса як старшыню юрыдычнай (па сёння, бо ніводным афіцыйным актам не адмененая) ЛітоўскаБеларускай ССР – не пусцілі нават на парог.

      Прыніжаныя, перапоўненыя адчайнай злосцю чырвоныя, спаганяючы гэтую злосць на мірным насельніцтве: на вінаватых, падазроных і на невінаватых, чырвоныя, якіх падбадзёрвалі адно мудрыя, як і ўсё правадырскае, ленінскія тэлеграмы і наказы («трэба не хныкаць! трэба абдумаць контрпаход!», «не змаглі дабрацца да прамысловага пралетарыяту Польшчы – вось прычына нашага паражэння!», «нашы войскі… настолькі стомленыя, што ў іх не хапіла сіл атрымліваць перамогу далей» і таму падобныя пярліны ваеннай стратэгіі), чырвоныя, што ў свой час з такім святым гневам адверглі план англічаніна Керзана (заходняя мяжа павінна была праходзіць па рацэ Буг) і якім цяпер план гэты мог прысніцца хіба што ў снах, – цягнуліся цяпер следам за палякамі, гадаючы, калі ж урэшце тыя надумаюць спыніцца; тады спыняцца і яны, чырвоныя, – і быць граніцы.

      А палякі між тым марудна, па 1015 кіламетраў у дзень усё адступалі, і 24 лістапада пакінулі звычайны беларускі павятовы горад Слуцк – як да гэтага пакідалі дзесяткі вялікіх і малых гарадоў і мястэчак, сотні вёсак, пакідалі, сцягваючы за сабою, нібы закручаных цэнтрабежнаю сілаю, тысячы бежанцаў, якія, мала разумеючы навошта сарвала іх гэтая сіла і куды гоніць, бы тое смецце па вялікай вадзе, з усімі пажыткамі, са скацінаю, пешыя і на калёсах, сунуліся разам, ззаду і паперадзе польскага войска; магчыма, гэта былі тыя ж самыя людзі, якія не так даўно, гнаныя тым жа першабытным інстынктам – абы ўцякаць, адступалі разам з чырвонай арміяй, ратуючыся ад палякаў.

      І так, польскае войска пакідала Слуцк прыкладна ў сярэдзіне дня – пахмурнага, халоднага, познелістападаўскага, і случчакі правялі гэтае войска як дагэтуль не раз праводзілі чарговых акупантаў – панурым маўчаннем, са звыклай пакораю чакаючы, што хутка надыдзе калі не большая, дык такая самая трасца, што й палякі.

      Аж не паспелі схавацца з вачэй апошнія ўланы і падводы бежанцаў, як у горадзе пачало адбывацца штось незвычайнае.

      На цэнтральнай плошчы каля дома Вайніловіча, дзе цяпер размяшчалася Рада Случчыны, раптам невядома адкуль пачалі з’яўляцца і строіцца ў баявыя шыхты, са зброяю і з пустымі рукамі, апранутыя хто ў вайсковую форму, хто ў што, людзі. На процілеглым баку плошчы быў ужо гатовы да выступлення конны аддзел, і коні нецярпліва перабіралі нагамі і пазвоньвалі цуглямі. Некалькі фурманак з кулямётамі ў задках стаялі каля дзвярэй памяшкання Рады, адкуль вайскоўцы выносілі і грузілі на гэтыя фурманкі нейкі скарб, затым у фурманкі пачалі ўсаджвацца людзі ў цывільным, але камандзіры казыралі ім і пачціва выслухоўвалі апошнія таропкія распараджэнні. Неўзабаве не бачанае дасюль, незразумелае войска колькасцю тысячы са дзве, пад сцягам залацістага колеру з вышытай «Пагоняю» у цэнтры, з белчырвонабелымі сцяжкамі на штыках трохлінеек і карабінаў і з такога ж колеру істужкамі на грудзях, зацягнуўшы «Ад веку мы спалі», рушыла на захад услед за палякамі.

      Увесь, мабыць, Слуцк, ад старога і да малога, высыпаў на ўзбочыны цэнтральнай Шасэйнай («Шасовай») вуліцы, якой маршыравалі вайскоўцы. Услухоўваючыся ў словы песні, узіраючыся ў гэтыя пабольшасці маладыя, амаль хлапечыя, радасныя твары, жанчыны прыкладалі да вачэй ражкі хустак, а дзядзькі нервова смалілі цыгаркі, кракталі, адварочваліся і бурчэлі на дужа едкую махорку… Каля кургузага будынка аптэкі шчыльнай кучкай стаяла з дзесятак старых слуцкіх яўрэяў, ацалелых пасля пагромаў, – аднолькавыя, усе падобныя на рабінаў, у старэнькіх чорных лапсердаках, з пейсамі, стаялі моўчкі, з застылай скрухай у вачах – і не зразумець было, радуюцца яны, што з’явіліся нарэшце такія ваенныя, якіх можна не баяцца, ці, наадварот, засмучацца.

      Адбываўся нейкі гістарычны нонсенс. Войска, якое не зрабіла ніводнага стрэлу, якое нават не паспрабавала арганізаваць абарону роднага горада, з песнямі чаканіла крок па слуцкай шасэйцы і пакідала гэты самы горад з годнасцю напалеонаўскай арміі, што заваявала паўсвета, і людзі са слязамі радасці праводзілі